Сельская гаспадарка падляся
Сельская гаспадарка ў падляскім ваяводстве дзейнічае ў цяжкіх прыродна-кліматычных і глебавых умовах. Яна знаходзіцца пад уплывам самага кароткага перыяду вегетацыі ў Польшчы, рэкорднага паніжэння тэмператур, нізкай ураджайнасці глебы, яе закамянення, і перыядычнага дэфіцыту вады.
Нягледзячы на гэта, сельская гаспадарка зяўляецца дамінуючай галіною гаспадаркі ваяводства. Зарэгістравана тут больш чым 100 тыс. сельскіх гаспадарак, у кожнай з якіх у сярэднім ужываецца каля 13 гектараў зямлі.
Структура сельскай гаспадаркі стварае добрыя ўмовы для далейшага развіцця малочнай прадукцыі і вытворчасці ялавічыны. На тэрыторыі падляскага ваяводства вырошчваюць у асноўным бульбу, збожжа (жыта, авёс, пшаніцу, кукурузу), рапс і цукровыя буракі.
У астатнім часе ўсе больш уладальнікаў сельскай гаспадаркі займаюцца і з добрымі вынікамі – агратурызмам.