default
"Вароты Падляся"
Прадстаўляем "Вароты Падляся" – партал, пад рэдактарствам Маршалкоўскай Ўправы Падляскага Ваяводства, якая супрацоўнічае з галоўнымі органамі публічнай адміністрацыі, аб’яднаннямі і арганізацыямі нашага рэгіёна.
Праект партала, які пачаў сваю дзейнасць у студзені 2004г., звязаны з канцэпцыяй E-Europe і Варот Польшчы. Скора, калі будзе выкарыстоўвацца лічбавы подпіс, партал пачне выконваць сваю ролю і будзе вельмі прыдатны, дзякуючы яму разпачне дзейнічаць "электронная ўправа".
Е-government – гэта даступная, адчыненая і празрыстая дзяржава, установы якой працуюць кругласутачна, а ўся інфармацыя аб дзейнасці рэгіёна агульнадаступная, хуткая і бясплатная.
Партал таксама выконвае інфармацыйныя і папулярызатарскія функцыі. Перадае актуальную інфармацыю, распаўсюджвае турыстычныя і інвестыцыйныя каштоўнасці, культуру і гісторыю рэгіёна.
Мы радуемся першым поспехам. Тры месяцы пасля дэбюту нашага партала, нам была прысуджана ўзнагарода на конкурсе веб-старонак "Цяпер Інтэрнэт". Мы таксама вельмі радуемся другому месцу ў онлайн даследаванні аб выбары старонак праз карыстальнікаў Інтэрнэта.
Мы дзякуем за ўсе заўвагі, якія датычаць нашай працы, пахвалу, а таксама прапановы. Мы хацім іх рэалізаваць разам з рознымі арганізацыямі, праца і дасягненні каторых недаацэнены.
Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх, хто хоча ўвесці штосьці новае ў жыццё нашага рэгіёна. Мы хацім, каб у год інтэграцыі Польшчы з Еўрасаюзам, "Вароты Падляся" былі цікавай і верагоднай крыніцай інфармацыі аб адміністрацыйнай дзейнасці гмін, паветаў і ваяводства. Мы маем надзею, што дзякуючы нашаму парталу, мы прадставім у аб’яднанай Еўропе наш рэгіён як рэгіён шырокіх магчымасцей, а нашыя госці прыедуць да нас яшчэ не адзін раз.
Маршалак Падляскага Ваяводства