Dodana: 16 styczeń 2009 10:47

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 10:47

Падлясе – прывабныя турыстычныя прапановы

Аўгустоўскі канал.

Быў пабудаваны ў 1823- 1839 г. польскім інжынерам генералам І. Прандзыньскім

Злучае басейны Віслы і Нёмана. Яго даўжыня 108 км, з іх 80 км у граніцах Польшчы. Узровень вады і судаходства рэгулюе сістэма з 18 шлюзаў. Аўгустоўскі канал злучае ўсе буйнейшыя аўгустоўскія азёры, утвараючы прывабны водны шлях для турызма на байдарках. Папулярныя таксама рэйсы Белага Флоту, арганізаваныя аўгустоўскім судаходствам. На адным з караблёў плаваў папа Ян Павел ІІ падчас свайго апошняга падарожжа на Радзіму. Аўгустоўскі канал зяўляецца помнікам класа “О” і кандыдатам да ўпісання ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКО.

Кантакт:
Аўгустоўскае судаходства
Аўгустув, ул. 29 Лістапада 7
Тел. (087) 643-28-81, 643-21-52

www.wigry.home.pl/zeglugaaugustowska

Аўгустоўскае судаходства адкрывае сезон 26 красавіка і заканчвае 30 верасня.


Шлях Каралевы Боны

Траса: Тыкоцін-Гура-Кнышын-Копіск-Карчміско-Чарна Весь Косцельна-Чарна Бялостоцка-Воронічэ-Копна Гура.

Шлях злучае гістарычныя гарады Тыкоцін і Кнышын. Заканчваецца ў Копнэй Гужэ, дзе знаходзіцца дэндрарый – адна з цікавін Кнышыньскай Пушчы.


Па пойме Нарві

Прапануем адзін з водных шляхоў на поймі Нарві (50 км.), пачатак у Суражу, затым Ухово, Бокіны, Топілец, Ізбішчэ, Ванево і канец у Жэндзянах. Гэты шлях дае мажлівасць наведвання на байдарцы на працягу двух-трох дзён Нарвянскага Нацыянальнага Парку. Заначаваць можна ў Бокінах, Топільцу, Курове (сядзіба дырэкцыі парку). Плаваючы па пойме Нарві раім карыстацца паслугамі праваднікоў, бо сярод многіх рукавоў і старыц можна лёгка заблудзіцца.

На гэтай трасе, акрамя прыгожай прыроды, між іншым, заслугоўвае ўвагу паркава-дварцовы комплекс у Курове. Тут можна пераначаваць, наведаць прыродазнаўчую экспазіцыю, агледзець непаўторную панараму Нарві з дварцовай альбо з краявіднай вежы. Плывучы далей дабярэмся да рэдуту “Козёлэк” з часоў шведскага нашэсця. Праз ННП праходзяць таксама пешыя, веласіпедныя і лыжныя трасы. Балоцістая даліна Нарві зяўляецца ўнікальнай па еўрапейскіх мерках. Акрамя нязвыклай прыроды можам тут убачыць гістарычныя мясціны і каштоўныя помнікі такія як сінагога ў Тыкоціне, палац Браніцкіх у Хорошчы альбо руіны замка Зыгмунта Аўгуста ў Тыкоціне.

Па Вігерскаму Нацыянальнаму Парку

Візіт у парк пачынаем з будынку дырэкцыі ВНП у Кшывым, недалёка ад Сувалк. Там мы павінны набыць білет у парк. Там таксама можна атрымаць інфармацыйныя матэрыялы і скарыстаць з паслуг правадніка.

Парк можам наведваць пешшу (абазначанымі сцежкамі), а таксама на байдарцы ці лодцы. Асабліва цікавая сцежка “Сухары”, бягучая паміж лясных азярцоў называных сухарамі. Тут можам убачыць вынікі дзейнасці баброў – іх дамы, зсечаныя дрэвы, а калі хоць крыху пашанцуе, убачым нават самых баброў.

Асабліва прыгожае возера Вігры. На вігерскім паўвостраве ўзносіцца старынны кляштар камедулаў. ХVIII – вечны комплекс у стыле барокка прыцягвае натоўпы турыстаў з усёй Польшчы і з-за мяжы. У 1999 г. падчас сваёй чарговай вандроўкі тут адпачываў папа Ян Павел ІІ.

Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook