Dodana: 16 styczeń 2009 08:48

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 08:48

Регіянальны прадукт

У краінах Еўрасаюза адным з прыярытэтаў зяўляецца культываванне мясцовых традыцый і абычаяў. Сістэмай аховы ахінуты рэгіянальныя сельскагаспадарчыя прадукты і мясцовыя вырабы, характэрныя для гэтага населенага пункта.

Права саюза выдзяляе і ахоўвае прадукт знанага месцапаходжання. Выкарыстоўваюцца тры знакі. Два з іх звязаны з месцам паходжання прадукта – гэта ахова “назвы паходжання” і таксама “геаграфічнага знака”. Гэта значыць ахову спецыфічнага прадукта з асаблівай рэпутацыяй, зробленага ў регіёне з сыравіны гэтага регіёну. Трэці знак звязаны з якасцю традыцыйнага спосабу вырабу. Гэта азначае “спецыфічнага характару”, ці ахову прадукта зробленага з выкарыстаннем традыцыйнага саставу альбо традыцыйнага спосабу вырабу.

Установа па справах мясцовых рэгіянальных прадуктаў пры Міністэрстве Гаспадаркі і Развіцця Вёскі, а таксама Ізба Рэгіянальнага і Мясцовага Прадукта ў будучыні прадугледжваюць дапамагчы нашым вытворцам увайсці ў сістэму саюзнай аховы прадуктаў.


Падляскае Ваяводства ў вялікай ступені захавала традыцыйны характар. Шмат прадуктаў па сённяшні дзень паўстае паводле даўніх рэцэптаў. Нашы прадукты смачныя і здаровыя. Многа страў маюць шанс стаць рэгіянальнымі і мясцовымі. Спалучэнне традыцый з чысцінёй асяроддзя “Зялёнае Лёгкае Польшчы” зяўляецца моцнай асноваю развіцця рэгіянальнага прадукта.

Мы б хацелі, каб наш партал удзельнічаў ў рэкламе рэгіянальных і мясцовых прадуктаў. Запрашаем вытворцаў такіх вырабаў да супрацоўніцтва. Чакаем на інфармацыю – пішыце пра сябе і пра свае прадукты, а мы гэтую інфармацыю размесцім на старонках Вароты Падляся. Прысылайце таксама фатаграфіі вашых прадуктаў.

Запрашаем да супрацоўніцтва rolnictwo@umwp-podlasie.pl

Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook