Dodana: 16 styczeń 2009 08:42

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 08:42

Еўрарэгіён Белавежская Пушча

25 травеня 2002 года ў Хайнувцы было падпісана пагадненне аб стварэнні Еўрарэгіёна Белавежская Пушча паміж Рэччу Паспалiтай Польшчай i Рэспублікай Беларусь. Еўрарэгіён ахоплівае ўнікальны комплекс Еўрапейскага і міравога маштаба першабытных лясоў Белавежскай Пушчы.

Еўрарэгіён Белавежская Пушча гэта міжнароднае таварыства адзінак тэрытарыяльнага самакіравання Польшчы і Беларусі.

Абшар супрацоўніцтва з польскага боку ахоплівае Хайноўскі Павят (Гміну і Горад Хайнувка, Гміну і Горад Клешчэле, Гміну Белавежа, Гміну Чэрэмха, Гміну Чыжэ, Гміну Дубіцэ Цэркевнэ, Гміну Нарэв, Гміну Нарэвка), а з беларускага боку - Камянецкі, Пружанскі і Свіслачскі Раён.


Мэтай супрацоўніцтва ў рамках Еўрарэгіёну з’яўляюцца сумесныя намаганні ў галінах:

  • аховы натуральнага наваколля і рацыянальнага выкарыстання натуральных рэсурсаў,

  • збліжэння народаў абедзьвух дзяржаў,

  • захавання ўнікальнага прыроднага комплексу, якім з’яўляецца Белавежская Пушча, які мае ўплыў на клімат кантынэнту,

  • павышэння ўзроўня жыцця жыхароў Еўрарэгіёну метадам здабыцця інвестыцый і рэалізавання трансгранічных гаспадарчых праграм,

  • супрацоўніцтва і абмена грамадзкіх, навуковых, прафесійных, культурных і спартыўных груп, а таксама маладзёжных асяроддзяў,

  • тварэння памосту паміж краінамі якія спрыяюць гаспадарчаму супрацоўніцтву,

  • прасторнага добраўпарадкавання прыгранічных абшараў, у тым ліку разбудова трансгранічнай інфраструктуры,

  • супрацоўніцтва ў галіне папярэджвання і ліквідацыі скуткаў стыхійных бедствій і станаў пагрозы,

  • утварэння сучаснай, аднароднай сістэмы ўтылізацыі бытавых і прамысловых адходаў.



Адрас бюро еўрарэгіёна:

вул. Паркова 3

Хайнувка

тэл/факс: 00 48 85 682 51 41

Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook