Dodana: 16 styczeń 2009 08:33

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 08:33

Пагоня, Сцяг, Пячаткі Падляскага Ваяводства

Пагоня

Герб Падляскага Ваяводства яўляе сабой чырвоны круг падзелены на две часткі. У верхняй частцы знаходзіцца сярэбраны арол з залатой дзюбой, лапамі і залатой каронай на галаве. У ніжняй - на белым кані рыцар ў сярэбранай зброі, з сярэбраным шлемам і сярэбраным мячом з залатой рукаяткай у правай руцэ. На левым плячы ён трымае блакітны шчыт з двайным залатым крыжам на блакітным тле. Астрогі рыцара, лейцы каня і сядло таксама блакітныя.

Сцяг

Сцяг Падляскага Ваяводства яўляе сабой палотнішча памерамі 5:8 (шырыня да даўжыні), падзеленае гарызантальна на чатыры палосы, пачынаючы з верху: белую, чырвоную, жоўтую і блакітную. Белая паласа сімвалізуе Арла на Пагоні; чырвоная – чырвоны круг; жоўтая– залатую карону, дзюбу і лапы арла, крыж, меч, астрогі рыцара і лейцы каня; блакітны колер сімвалізуе тарчу конніка, сядла і конскага чапрака.

Пячаткі

Велькая пячатка Падляскага Ваяводства: круглая плоскасць, пасярэдзіне Пагоня Падляскага Ваяводства, вакол напіс "ПАДЛЯСКАЕ ВАЯВОДСТВА".

Пячатка Падляскага Ваяводства: у цэнтры выява Пагоні Падляскага Ваяводства, вакол яе напіс: " МАРШАЛАК ВАЯВОДСТВА".


Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook