Dodana: 16 styczeń 2009 09:36

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 09:36

Гісторыя Падляскага Ваяводства

Каб памерыць будучую дарогуТрэба ведаць, адкуль ты прыйшоў/Цыпрыян Каміль Норвід/

З самага пачатку існавання польскай дзяржавы абшар цяперашняга падляскага ваяводства быў тыпова пагранічным краем, на тэрыторыі якога змешваліся і знікалі розныя культуры: польская (мазавецкая), руская, тэўтонская, культура вікінгаў, а пазней таксама літоўская.

У XIII і XIV ст. зямля цяперашняга падляскага ваяводства была ў складзе Мазоўша (заходняя частка) і Літвы (усходняя і паўночная часткі), а паўднёвая частка знаходзілася ў межах ўладзіміра-галіцкага княства. Яго ўладца, Даніель Раманавіч, каранаваўся на караля Русі ў 1253 годзе ў Драгічыне. Прыгранічнае месца размяшчэння было прычынаю таго, што гэтыя землі былі месцам няспынных баёў. Працэс заваявання тэрыторыі цяперашняга падляскага ваяводства праз Вялікае Княства Літоўскае пачаўся ў першай палове XIII ст. Толькі у XVст. была праведзена граніца паміж Літвою і Мазоўшам, якая праходзіць з поўначы ўздоўж рэк: Элк, Бебжа, Нарэв, Сліна, далей да вусця Нурца, адкуль у гору Буга.

Польска- літоўскі саюз 1385 года, а таксама зламанне магутнасці Тэўтонскага Ордэну прынеслі супакой і нармалізацыю на тэрыторыі і спрыялі гаспадарчаму развіццю цэлага рэгіёна. Усходнія землі падляскага ваяводства ад 1413 года былі часткай троцкага ваяводства.

Сто лет пазней з гэтага ваяводства паўсталі брэсцкі, мельніцкі і бельскі павят і драгічынская зямля, а ў 1517 годзе было створана падляскае ваяводства. Трохі раней, у 1513 годзе ў Драгічыне, кароль Зыгмунд Стары мянаваў Яна Сапегу першым ваяводай. Дзень 29 жніўня 1513 года гісторыкі і ўлада нашага рэгіёна прымаюць за дзень святкавання ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПАДЛЯСКАГА ВАЯВОДСТВА. У 1566г. з падляскага ваяводства быў выключаны брэсцкі павят. Рэшту тэыторыі, з якой сёння складаецца падляскае ваяводства, часткова стварылі павяты: гродзенскі і троцкі ў троцкім ваяводстве, ваўкавыскі ў ноўгарадзкім, брэсцкі і камянецкі ў брэсцкім ваяводстве. Заходняя частка сёняшняга падляскага ваяводства (ломжыньскі, замброўскі, кольнэньскі, часткова граеўскі і монецкі павяты) належала да Мазоўша. Ад паловы XIVст. некаторыя часткі Мазавецкага Княства былі далучаны да Каралеўства, а ў 1526г., пасля смерці ўсіх Пястаў мазавецкіх, да Каралеўства было далучана ўсё Мазоўша. Вялікая колькасць граніц не перашкодзіла свабоднаму праніканню думак і культуры.

Узнікненне польска-літоўскай дзяржавы запэўніла палітычна-эканамічную стабілізацыю. Дзякуючы гэтаму ў XIV, а галоўным чынам у XVст. ўзрасла каланізацыя, якая пашыралася ў трох напрамках. Мазавецкая каланізацыя развівалася ў паўночна-усходнім напрамку ўздоўж Бебжы і ў усходнім напрамку паміж Нарвіяй і Бугам. Руская каланізацыя развівалася з паўднёвага ўсходу ўздоўж Буга з боку Брэста і з усходу ў напрамку Ваўкавыска і Гродна ўздоўж Ханьчы, Ласосны і Свіслачы. Літоўская каланізацыя пачыналася ад Мэрэча і Оліты ў паўднёва-заходнім напрамку ўздоўж Нёмана і Шешупы. Дзякуючы развіццю каланізацыі ў XV ст. Ломжа, Тыкоцін, Ноўгарад, Радзілув, Цехановец, Замбрув, Васош, Кольна, Бельск Падляскі, Мельнік, Драгічын і Браньск атрымалі права горада (некаторыя з ніх de facto ўжо раней былі асяродкамі гарадскога тыпу). Частка гэтых гарадоў стане важнымі асяроддзямі культуры і асветы. У XVI ст. настала далейшая незвычайна інтэнсіўная каланізацыя літоўскіх пушчаў. У гэтым часе нагэтай тэрыторыі паўстала каля 40 % ўсіх размяшчэнняў. Білі гэта аднолькава княжацкія гарады (Мілейчыцэ, Бержнікі, Клешчэлі, Кнышын Нараў, Кузніца, Новы Двор, Крынкі, Ялоўка Васількаў, Аўгустув, Ліпск, Філіпув, Пшэросль, Віжайны), як і прыватныя гарады магнатаў (Хорошч, Семятычэ, Гонёндз, Боцькі, Грудэк, Заблудув, Сідра, Райгруд, Рачкі, Сейны, Бакалажэво, Граево). Гэта карысна адгукнулася таксама ў развіцці духоўнага жыцця, падняўся ўзровень жыцця, у чым вялікую заслугу мелі шляхецкія сядзібы.

У 1569 г. падляскае ваяводства было ўключана ў Каралеўства і да падзелаў было адным з адзінаццаці малапольскіх ваяводстваў, уціскваючыся паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікапольскім (мазавецкае ваяводства) і мяжуючы на невялікім адрэзку з Прускім Княжаствам. У канцы XVI ст. штораз выразней адчуваліся сімптомы гаспадарчага застою, а поўстагоддзя пазней настала грамадская і гаспагарчая катастрофа. Істотнай прычынай былі войны з паловы XVII ст.: казацкая, швецкі “патоп” (1655-1660) і з Расіяй (1654-1667). Па прычыне ўсіх гэтых катаклізмаў значныя тэрыторыі ваяводства абязлюдзіліся.

Большасць гарадоў было знішчана і не вярнулася да даўнейшага хараства, ператвараючыся з высока развітых рамесленна-гаспадарчых асяроддзяў (Бельск, Браньск, Драгічын, Тыкоцін) у сельскагаспадарчыя асады. У гэтым жа часе павялічыліся рэлігійныя канфлікты, якія не спрыялі развіццю культуры, аслабла талеранцыя, што стала вынікам контррэфармацыі.

У канцы XVII ст. і ў XVIII ст. паўстала шмат новых гарадоў, якія былі заснаваны ўласнікамі значных магнацкіх маёмасцей і кляштараў: Шчучын, Ставіскі, Едвабны, Чыжэво, Снядово, Руткі, Рудка, Беласток, Сувалкі.

Недахоп моцных гаспадарчых асноў ў болшасці з іх загаддзя перакрэсліваў далейшае развіццё. Адным з нешматлікіх выключэнняў быў Беласток, цяперашняя сталіца падляскага ваяводства. Беласток з цудоўным палацам Браніцкіх, у якім гасцявалі славутыя людзі культуры, стаў важным цэнтрам культуры на памежжы Каралеўства і Вялікяга Княства Літоўскага. У апошніх гадах І Рэчы Паспалітай настала павольнае развіццё ўсяго Падлесся і Усходня-Паўночнага Мазоўша. Карысны ўплыў на развіццё культуры мелі кляштары езуітаў і піяраў, а прыкладам магнацкага мецэнату былі дзеянні Сапегаў, Радзівілаў і Браніцкіх. Цяжка пераацаніць працу Камісіі Народнай Адукацыі і дзеячаў эпохі асветніцтва.

У 1795 г. пасля ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай амаль ўся тэрыторыя цяперашняга ваяводства знайшлася ў прускім захопе, у Беластоцкім дэпартаменце Новых Усходніх Прсаў. У рускім захопе знайшліся толькі нешматлікія мястэчкі (Нарэўка, Мілейчыцэ, Ялувка і Крынкі) з акрыжаючымі іх вёскамі.

У 1807 г. згодна з рашэннем тылжыцкага трактату было створана Варшаўскае Княжаства. У яго межах знайшлася заходняя частка беластоцкага дэпартаменту, з якой утварыўся ломжынскі дэпартамент. Усходняя частка цяперашняга ваяводства, як беластоцкая акруга, была ўключана ў Расію, а ў 1842 г. яе далучылі да гродзенскай губерніі. У 1815 г. згодна з рашэннем венскага кангрэсу было створана Польскае Каралеўства, у рамках якога ломжынскі дэпартамент быў перайменаваны ў аўгустоўскае ваяводсва з сядзібаю ў Сувалках. У яго склад увайшлі 5 акругоў: ломжынскі, аўгустоўскі, кальварыйскі, марямпольскі і сэйненскі. Адначасова са складу былі выключаны два даўнія паветы: соколовскі і венгровскі. Значны ўплыў на культурнае жыццё меў віленскі асяродак з Універсітэтам. Важную ролю адыгрывалі сярэднія школы , звязаныя з Універсітэтам у Вільні і Варшаве (у Беластоку, Драгічыне, Шчучыне, Ломжы, Сувалках).

Пасля выбуху ў лістападзе паўстання, беластоцкі раён стаў месцам канцэнтрацыі расейскай арміі. Нягледзячы на вялікую насычанасць тэрыторыі царскімі аддзеламі, партызанскі рух дзейнічаў на тэрыторыі Белавежскай і Аўгустоўскай пушчаў і на Курпях. Дайшло тут да некалькіх бітваў: пад Тыкоцінам, Райгродам і Хайноўшчызнай.

Пасля падаўлення лістападавага паўстання, царскія ўлады ў рамах рэпрэсій увялі ў 1832 г. таможанную граніцу паміж Польскім Каралеўствам, а Цасарствам. Каб мінуць высокія таможанныя пошліны, часць прадпрымальнікаў перанесла свае прадпрыемствы з Каралеўства на тэрыторыю беластоцкага раёна. Распачаўся працэс увядзення прамысловасці, які з часам прывёў да паўстання актыўнага асяроддзя валакністай прамысловасці. На пачатку валакністыя прадпрыемствы паўставалі галоўным чынам на тэрыторыях вакол Беластока, паміж іннымі ў Супраслю, Харошчы і Грудку, але ўжо ў 60-х гадах 19 стагоддзя, дамінуючым месцам стаў Беласток. Гаспадарчаму развіццю спрыяла пабудова чыгуначных ліній: варшаўска-пецярбурскай (1862), брэсцка-граеўскай (1873), Беласток-Баранавічы (1886), Седльцы-Ваўкавыск (1906), Гродна-Сувалкі- Араны (1899), а таксама многа другіх мясцовых палучэнняў. Разбудова прамысловасці пацягнула за сабой наплыў спецыялістаў і заходніх культур, галоўным чынам пратэстанцкіх.

Бурлівы прабег на тэрыторыі цяперашняга падляскага ваяводзтва мела паўстанне ў снежні 1863-1864 г. Паўстанчая дзейнась канцэнтравалася ў лясных комплексах: Чырвоны Бор Аўгустоўскай Пушчы, Белавежскай і ў лясах над рэкамі Элк і Бебжа.

Важным здарэннем было вызваленне з-пад прыгону сялян ў 1861-1864 гадах у Цасарстве і ў 1864 г. на тэрыторыі Польскага Каралеўства. Звольненыя ад прыгоннага права мужыкі, працуючы на ўласных гаспадарках, прычыніліся да развіцця гаспадарчай прамысловасці і регіянальнага рынку.

У 1866 г. у рамках аб’яднання адміністрацыі створаны былі ломжынская і сувальская губерніі. Пагрозай для нацыянальнай культуры стала палітыка русіфікацыі. У рамках яе знішчаны быў уніяцкі касцёл, манашаскія ордэны і школы, якія дзейнічалі пры іх. Ставіліся перашкоды ў падтрыманні традыцыйных і культурных абычаяў. Такая царская палітыка прывяла на прыканцы да глыбокага культурнага падзелу. У 80-тых гадах XIX ст. на гэтую тэрыторыю нахлынула мноства русіфікаванага жыдоўскага насельніцтва, так званых “ліцвякоў”, што яшчэ больш ускладніла культурныя адносіны паміж народнасцямі, але адначасова Беласток, побач з Вільняй, стаў адным з цэнтральных асяроддзяў жыдоўскай культуры. Перад І Сусветнай вайной на заходняй частцы цяперашняга ваяводзтва пачалося адраджэнне народнай культуры, прыкладам якой зяўляецца Курпяўшчызна і дзейнасць Адама Хэнтніка.

Падчас І Сусветнай вайны знішчаны былі многія раёны гарадоў. У 1915 г. расіяне пакідаючы гэтыя тэрыторыі забралі з сабой большую частку рухомай ўласнасці фабрык. Найвялікшыя ваенныя знішчэнні мелі месца ўздоўж Нарвіі, дзе найдаўжэй утрымлівалася лінія фронту. Некаторыя тэрыторыі былі поўнасцю знішчаны, некаторыя панеслі вялікія страты (нпкл. Ноўгарад, Снядава, Едвабнэ). Ў выніку ваенных дзеянняў і прымусовай эвакуацыі колькасць жыхароў тэрыторыі цяперашняга ваяводзтва зменшылася на 40 % . Вялікія страты панесла культура, часткова ў выніку ваенных дзеянняў, але галоўным чынам падчас прымусовай эвакуацыі праведзенай у часе адступлення расейскай арміі летам 1915 г. У глыбіню Расеі былі вывезены архівы, бібліятэкі, музейныя калекцыі і іншыя культурныя маёмасці. Для немцаў падбіты край быў крыніцай сыравіны, яны вялі рабаўніцкую гаспадарку, уключаючы таксама і лясныя абшары. У нямалай ступені да разбурэння гаспадаркі прычыніліся кантрыбуцыі, рэстрыкцыйныя распараджэнні і іншыя рэпрэсіі ў адносінах да жыхароў вёскі і горада.

Узнікненне польскай дзяржавы ў 1918г., ў значнай ступені змяніла палажэнне зямель цяперашняга падляскага ваяводcтва. Акцыя вызвалення зямель на гэтай тэрыторыі праходзіла інакш, чым у іншых раёнах Польшчы. У лістападзе 1918 г. толькі землі заходняй часткі ваяводства да ракі Нарэв атрымалі вольнасць. Пазасталыя ж часткі былі часткова, у меру вывядзення нямецкіх акупацыйных войск з Украіны, займаны праз польскую армію. Гэты працэс скончыўся летам 1919 г.

2 жніўня 1919 г. згодна з рашэннем сейму было арганізаван беластоцкае ваяводства. Заняло яно амаль тры цэлыя даўнія губерніі, менавіта – гродзенскую, ломжынскую і сувальскую. Сталіцай ваяводства стаў найвялікшы горад – Беласток. Канчаткова ў граніцы ваяводства ўвайшлі тры былыя горады губерніі: Гродна, Ломжа і Сувалкі. Час існавання ІІ Рэчы Падспалітай – гэта час адбудовы і развіцця гаспадаркі ваяводства. Таксама ў галіне культуры ліквідаваліся страты ўчыненыя вайной, пераадольваліся схемы, якія насаджаліся акупаванай уладай. Многа ўвагі прыдзялялася рэпаланізацыі. Вялікую ролю ў прапагаванні культурнай дзейнасці адыгралі сярэднія школы, настаўніцкія семінарыі і вайсковыя гарнізоны. Палепшылася сувязь з Вільняй і Варшавай: прыязджалі тэатральныя групы, арганізоўваліся дыскусійныя спатканіі, была адноўлена выдаўнічая дзейнасць. Развіваліся прэса і кіно. Была ацэнена належным чынам вартасць рэгіёна, з піэтэтам аднесліся да спраў аховы забыткаў, увекавечвання былога, археалагічных раскопак..

1 верасня 1939 г. немцы заатакавалі Польшчу. Цяжкія баі вяліся па лініі ракі Нарві, пад Візнай, Навагрудкам, Ломжай. 15 верасня немцы занялі Беласток. Канчатковы ўдар нанесла Чырвоная Армія, якая 17 верасня перайшла ўсходнюю граніцу Польшчы. Пад канец верасня, згодна пакту Молатаў-Рыбентроп, які падзяліў Польшчу на сферы ўплыву, савецкая армія паступова прыймала ад нямецкай улады занятыя тэрыторыі. Тэрыторыя ваяводства амаль поўнасцю была далучана да СССР, за выключэннем сувальскай акругі, якая была далучана да Германіі. Нягледзячы на тое, што савецкая ўлада трывала толькі 2 няпоўныя гады, для дзейнасці рэгіёну яны былі трагічнымі. Гэта была няспынная паласа арыштаў, вывозу ў Сібір, ўсеўладных парадкаў НКВД.

22 чэрвеня 1941 г. немцы заатакавалі СССР і на працягу некалькіх дзён выгналі савецкую армію з тэрыторый цяперашняга ваяводства. Месяц пазней, дэкрэтам Гітлера быў ўстаноўлены Безірк - Беласток, ў граніцах якога аказалася большасць зямель былога беластоцкага ваяводства, без сувальскага павета і зямель, якія раней былі далучаны да Генеральнай Губерніі. Пасля заканчэння вайны беластоцкую акругу планавалася далучыць да Ўсходняй Прусіі і поўнасцю анямечыць. Нямецкая ўлада адзначалася безпрынцыпнай гаспадарчай эксплуатацыяй, тэрорам адносна народу, таксама поўным знішчэннем яўрэяў. Абодвыя акупанты хацелі знішчыць альбо значна агранічыць польскую культуру, відзячы ў ёй пагрозу для сваёй ўлады. Па гэтай прычыне яны імкнуліся прымітызаваць нацыянальную культуру і замяніць яе сваёй прапагандай. Акупацыя – гэта таксама вялікія страты сярод людзей культуры. Многія з іх былі забіты, але трэба памятаць тых, хто быў вымушаны на многія гады пакінуць радзіму.

Ужо ў першыя дні акупацыі паўсталі канспірацыйныя арганізацыі. Сярод іх вялікую ролю адыграла Армія Краёвая.

27 ліпеня 1944 г. Беласток быў заняты савецкай арміяй. Паўднёвая і цэнтральная часткі ваяводства былі вызвалены ў ліпені і жніўні 1944 г., поўнач вызвалена ў кастрычніку1944 г. Толькі абшары на поўначы Нарвіі нямецкія аддзелы ўтрымлівалі да наступлення ў студзені 1945 г.

Пасля вайны ад беластоцкага ваяводства былі адлучаны ўсходнія землі і далучаны да СССР. Да ваяводства былі далучаны ломжынскіі павет і тры паветы з прылучанай да Польшчы часткай Усходняй Прусіі: Элк, Голдап, Олецко. У такім саставе ваяводства трывала да адміністрацыйнай рэформы 1975 г, калі з датыхчасовага ваяводства ўзнікла тры: беластоцкае, ломжынскае і сувальскае.

Такі парадак існаваў да адміністрацыйнай рэформы 1 студзеня 1999 г., калі з цэлага беластоцкага ваяводства і часткі ломжынскага і сувальскага паўстала падляскае.

Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook